Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/18/943386_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.10.2019 09:48
18.02.2018 12:13 Грамадства, Эканоміка

Тэлекам-аператар velcom анансаваў падаражанне кошту паслуг

Мінск, 18 лютага. Тэлекам-аператар velcom анансаваў змяненне ўмоў і падаражанне кошту паслуг мабільнай і фіксаванай сувязі для фізічных і юрыдычных асоб на некаторых тарыфных планах.

Як вынікае з інфармацыі на сайце аператара, на большасці папулярных тарыфных планаў фіксаванай сувязі з 1 сакавіка 2018 года павялічыцца хуткасць доступу ў інтэрнэт у інтэрвале ад 3 да 20 Мбіт/с. Напрыклад, сталічныя тарыфы "Хатні 40" і "Хатні 60", а таксама бізнес-тарыф "Офіс 80" стануць яшчэ на 20 Мбіт/с хутчэйшымі. Разам з павышэннем хуткасці доступу гэтыя тарыфы будуць пераназваныя ў "Хатні 60", "Хатні 80" і "Офіс 100".

Разам з тым зменіцца кошт паслуг на шэрагу тарыфаў фіксаванай сувязі і тэлебачання для прыватных і карпаратыўных кліентаў — у сярэднім яна павялічыцца на 9%.

Пры гэтым "з мэтай аптымізацыі тарыфнай лінейкі" аказанне паслуг на пэўным пераліку архіўных тарыфных планаў будзе спынена. Абаненты гэтых тарыфаў могуць перайсці на любы актуальны тарыф на агульных падставах. Пачынаючы з 1 сакавіка 2018 года кліенты, якія не змянілі тарыфны план самастойна, аўтаматычна будуць пераводзіцца на рэкамендаваныя тарыфы. Схема перакладу размешчана на сайце velcom.

З 1 красавіка 2018 года змяненне кошту адбудзецца таксама ў дачыненнi да паслуг мабільнай сувязі. Узровень абаненцкай платы, кошт выходных выклікаў на нумары беларускіх абанентаў, мабільнага інтэрнэту, SMS, MMS, адначасовых узносаў, а таксама спецыяльных і дадатковых паслуг для фізічных і юрыдычных асоб "павялічыцца не больш чым на 3%".

Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дагавораў застаюцца нязменнымі.

Гэта першае падаражанне сувязі velcom у гэтым годзе.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН