Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/18/943395_943396/
Дата раздрукоўкі: 19.07.2019 04:30
18.02.2018 13:05 Спорт

За восем дзён зімовай Алімпіяды ў Паўднёвай Карэі медалі заваявалі спартсмены 25 краін

Мінск, 18 лютага. Беларусь займае 15-е месца ў медальным заліку XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане.

17 лютага другую ўзнагароду камандзе прынесла біятланістка Дар'я Домрачава, якая заваявала сярэбраны медаль у масстарце на 12,5 км з вынікам 35 хвілін 41,8 секунды. На чатырох агнявых рубяжах яна дапусціла адзін промах (0+0+1+0), саступіўшы 18,8 секунды пераможніцы, Анастасіі Кузьміной са Славакіі (0+0+0+1).

Надзея Скардзіна стала 7-й (36.10,9; 0+0+0+0), Ірына Крыўко — 26-й (39.04,0; 3+1+0+0) сярод 30 удзельніц.

На гэты момант у актыве беларусаў таксама залаты медаль, які 16 лютага заваявала фрыстайлістка Ганна Гуськова ў фінале спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы.

Зборная Германіі працягвае лідзіраваць у медальным заліку пасля розыгрышу 55 са 102 камплектаў узнагарод.

Усяго медалі заваявалі спартсмены 25 краін:
1. Германія (9 залатых, 4 сярэбраныя, 4 бронзавыя)
2. Нарвегія (7, 8, 7)
3. Нідэрланды (6, 5, 2)
4. Канада (5, 5, 5)
5. ЗША (5, 2, 2)
6. Швецыя (4, 3, 0)
7. Аўстрыя (3, 2, 4)
8. Францыя (3, 2, 2)
9. Паўднёвая Карэя (3, 0, 2)
10. Швейцарыя (2, 4, 1)
11. Італія (2, 1, 3)
12. Японія (1, 5, 3)
13. Чэхія (1, 2, 2)
14. Славакія (1, 2, 0)
15. Беларусь (1, 1, 0)
16. Вялікабрытанія (1, 0, 3)
17. Польшча (1, 0, 0)
18. Кітай (0, 4, 1)
19. ААР ("алімпійскія атлеты Расіі") (0, 2, 7)
20. Аўстралія (0, 2, 1)
21. Славенія (0, 1, 0)
22. Фінляндыя (0, 0, 3)
23. Іспанія (0, 0, 2)
24. Казахстан, Ліхтэнштэйн (па 0, 0, 1).

У жаночай лыжнай эстафеце 4х5 км зборная Беларусі (Анастасія Кірылава, Юлія Ціханава, Паліна Сераносава, Валянціна Камінская) фінішавала апошняй, на 14-й пазіцыі (57.56,1; адставанне 6.31,8 ад каманды Нарвегіі, якая заняла першае месца).

У фрыстайле (мужчынская акрабатыка) Станіслаў Гладчанка выйшаў у фінал, заняўшы ў кваліфікацыі чацвёртае месца, залаты медаліст ЗАГ-2014 у Сочы Антон Кушнір і Максім Гусцік у лік 12 наймацнейшых не патрапілі.

Беларуская гарналыжніца Марыя Шканава не выйшла на старт у супергіганце з-за праблем з нагой.

18 лютага будзе разыграна шэсць камплектаў узнагарод. Беларускія спартсмены выступяць у трох дысцыплінах: гарналыжным спорце (мужчыны, гіганцкі слалам — Юрый Данілачкін), фрыстайле (мужчыны, акрабатыка — Станіслаў Гладчанка) і канькабежным спорце (жанчыны, 500 м — Ксенія Садоўская).
Андрэй Шмялёў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН