Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/18/943417_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.07.2019 05:08
18.02.2018 11:04 Палітыка, Грамадства

На 10.00 яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах перавысіла 38%

Мінск, 18 лютага. На 10.00 яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах склала 38,08% (2.635.883 чалавекі), паведамляе сайт Цэнтрвыбаркама.

Паводле даных ЦВК, з улікам датэрміновага галасавання ў Брэсцкай вобласці прагаласавала 33,8% (датэрмінова — 31,84%) выбаршчыкаў, у Віцебскай — 40,35% (34,96%), Гомельскай — 40,51% (36,48 %), Гродзенскай — 37,55% (34,55%), Мінскай — 37,64% (34,61%), Магілёўскай — 39,86% (36,36%), у Мінску — 37,52% (35,69%).

Яўка датэрміновага галасавання склала 34,95% выбаршчыкаў.

Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 20.00. Усяго ў галасаванні могуць прыняць удзел больш як 6,9 млн выбаршчыкаў.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН