Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/18/943431_943432/
Дата раздрукоўкі: 18.10.2019 10:10
18.02.2018 13:16 Палітыка, Грамадства

Паводле дадзеных ЦВК, на 12.00 яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах дасягнула 45%

Мінск, 18 лютага. На 12.00 яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах, якія праходзяць у Беларусі, склала 45,57% (3.154.220 чалавек), паведамляе сайт Цэнтрвыбаркама.

З улікам датэрміновага галасавання ў Брэсцкай вобласці, паводле дадзеных ЦВК, прагаласавала 39,08% (датэрмінова — 31,84%) выбаршчыкаў, Віцебскай — 49,81% (34,96%), Гомельскай — 50,41% (36,48%), Гродзенскай — 44,86% (34,55%), Мінскай — 43,38% (34,61%), Магілёўскай — 48,59% (36,36%), у Мінску — 42,21% (35,69%).

Яўка датэрміновага галасавання склала 34,95% выбаршчыкаў, на 10.00 — 38,08%.

Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 20.00. У спісы выбаршчыкаў уключана 6.921.957 чалавек.

На папярэдніх мясцовых выбарах у сакавіку 2014 года прагаласавала 77,4% выбаршчыкаў.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН