18.02.2018 13:41 Палітыка, Грамадства
Лукашэнка на мясцовых выбарах прагаласаваў "за дзейнага чалавека, які працуе і прыносіць карысць" дзяржаве
Мінск, 18 лютага. Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у галасаванні на ўчастку № 1 Вяснянскай выбарчай акругі № 39 Цэнтральнага раёна Мінска, які размешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.
Пасля галасавання ён расказаў журналістам, за каго аддаў свой голас на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў.
"У нас тайнае галасаванне, не гавораць, за каго. Але павінен вам намёк зрабіць: за дзейнага чалавека, які працуе і прыносіць карысць нашай дзяржаве. Гэта галоўны матыў для мяне як прэзідэнта, і іншага матыву, напэўна, быць не можа, — цытуе Лукашэнку прэс-слдужба прэзідэнта. — Таму за актыўнага, дзейнага чалавека, які працуе".
Размаўляючы 16 лютага з работнікамі Слуцкага цукроварафінаднага камбіната ў Мінскай вобласці, кіраўнік дзяржавы заявіў, што кожны павінен прыняць удзел у выбарах і аддаць свой голас за таго, хто, на іх думку, з`яўляецца найбольш годным кандыдатам. "Трэба прыйсці і прагаласаваць. Ідзе палітычная кампанія, і ў ёй трэба прыняць удзел", — сказаў ён.