Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/18/943451_943452/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 20:54
18.02.2018 15:01 Палітыка, Грамадства

Паводле дадзеных ЦВК, да 14.00 на мясцовых выбарах прагаласавала больш за палову выбаршчыкаў

Мінск, 18 лютага. На 14.00 яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах склала 55,69% (3.854.815 чалавек), паведамляе сайт Цэнтрвыбаркама.

Паводле дадзеных ЦВК, з улікам датэрміновага галасавання ў Брэсцкай вобласці прагаласавала 51,5% (датэрмінова — 31,84%) выбаршчыкаў, у Віцебскай — 61,41% (34,96%), Гомельскай — 61,11% (36,48%), Гродзенскай — 55,42% (34,55%), Мінскай — 55,58% (34,61%), Магілёўскай — 58,91% (36,36%), у Мінску — 48,58% (35,69%).

Яўка датэрміновага галасавання склала 34,95% выбаршчыкаў, на 12.00 — 45,57%.

Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 20.00. У спісы выбаршчыкаў уключана 6.921.957 чалавек.

На папярэдніх мясцовых выбарах у сакавіку 2014 года прагаласавала 77,4% выбаршчыкаў.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН