18.02.2018 17:14 Палітыка, Грамадства
За мясцовымі выбарамі назіраюць больш за 35 тыс. чалавек
Мінск, 18 лютага. Удзел у назіранні за мясцовымі выбарамі ў Беларусі бяруць 35.410 чалавек, паведамляе сайт Цэнтрвыбаркама.
Асноўная частка назіральнікаў — 27.724 — прадстаўляюць грамадскія аб'яднанні. Найбольшую колькасць назіральнікаў вылучылі БРСМ (7.312) і РГА "Белая Русь" (5.615). Федэрацыя прафсаюзаў вылучыла 4.994 чалавек, Беларускі саюз жанчын — 3.223, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў — 3.422, Беларускі Хельсінкскі камітэт — 100.
Палітычныя партыі накіравалі назіральнікамі 2.785 чалавек, у тым ліку 196 — Беларуская аграрная партыя, 2 — Беларуская партыя "Зялёныя", 128 — Беларуская партыя левых "Справядлівы свет", 59 — Беларуская патрыятычная партыя, 55 — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), 203 — Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, 1.151 — Камуністычная партыя, 8 — Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, 103 — Ліберальна-дэмакратычная партыя, 115 — Аб'яднаная грамадзянская партыя, 10 — Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, 114 — Партыя БНФ, 54 — Рэспубліканская партыя, 543 — Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, 44 — Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды.
Акрамя таго, акрэдытавана 46 міжнародных назіральнікаў. Гэта супрацоўнікі дыпламатычных ведамстваў: па тры — ад пасольства Вялікабрытаніі і Венесуэлы, па два — Францыі і Швецыі, дзесяць — Расіі, восем — ЗША, 13 — Літвы, па адным — ад Венгрыі, Аўстрыі, Нідэрландаў, аддзялення пасольства Швейцарыі і прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.
На мясцовыя выбары ў Беларусі замежныя назіральнікі не запрашаюцца. Аднак па традыцыі акрэдытаваныя ў краіне прадстаўнікі дыпламатычных ведамстваў могуць прымаць удзел у маніторынгу.