Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/18/943484_501479/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 12:02
18.02.2018 19:18 Палітыка, Грамадства

Згодна са звесткамі ЦВК, на 18.00 на мясцовых выбарах у Беларусі прагаласавала больш за 70% выбаршчыкаў

Мінск, 18 лютага. На 18.00 яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах склала 70,54% (4.882.786 чалавек), паведамляе сайт Цэнтрвыбаркама Беларусі.

Згодна са звесткамі ЦВК, з улікам датэрміновага галасавання ў Брэсцкай вобласці прагаласавала 68,31% (датэрмінова — 31,84%) выбаршчыкаў, у Віцебскай — 77,29% (34,96%), Гомельскай — 76,12% (36,48%), Гродзенскай — 71,57% (34,55%), Мінскай — 70,5% (34,61%), Магілёўскай — 76,99% (36,36%), у Мінску — 58,2% (35,69%).

На датэрміновым галасаванні яўка склала 34,95% выбаршчыкаў, на 10.00 дня асноўнага галасавання — 38,08% (+3,13%), на 12.00 — 45,57% (+7,49%), на 14.00 — 55,69% (+10,12%), на 16.00 — 63,66% (+7,97%). З 16.00 да 18.00 прагаласавала 6,88% выбаршчыкаў.

Участкі будуць працаваць да 20.00. У спісы выбаршчыкаў уключаныя 6.921.957 чалавек.

На папярэдніх мясцовых выбарах у сакавіку 2014 года прагаласавала 77,4% выбаршчыкаў.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН