Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/18/943504_557846/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 02:35
18.02.2018 21:21 Палітыка

Макей: Арганізаваць увод міратворцаў ва Украіну зараз цяжэй, чым тры гады таму

Мінск, 18 лютага. Увод міратворцаў ва Украіну — адна з тэм, што абмяркоўваліся на Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі, у якой 16—18 лютага ўдзельнічаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Каментуючы гэтую тэму ў інтэрв`ю праграме "Тыдзень" тэлеканала СТВ, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што пра магчымасць уводу беларускіх міратворцаў на паўднёвы ўсход Украіны Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў кастрычніку 2014 года. "Праз некаторы час да гэтай ідэі вярнуліся, але час быў прапушчаны. На жаль, цяпер арганізаваць гэтую ініцыятыву нашмат больш цяжкая справа, чым гэта было тады", — сказаў Макей.

Паводле яго слоў, у верасні мінулага года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў размясціць міратворчыя сілы ААН на лініі падзелу. Украіна ўнесла свае прапановы адносна таго, як яна бачыць гэтую ідэю. Таму, паводле слоў кіраўніка МЗС, задача ў тым, каб зблізіць гэтыя пазіцыі, "знайсці, магчыма, нейкае кампраміснае рашэнне".

Менавіта пра гэта, як сказаў Макей, беларускі бок гаварыў у Мюнхене з прадстаўніком ЗША. "Мы запыталі сустрэчу, і яна адбылася са спецыяльным пасланнікам ЗША па Украіне спадаром Волкерам. Можна толькі пацвердзіць гатоўнасць Беларусі ўдзельнічаць у любым выглядзе, магчымым накіраванні кантынгенту ў гэты рэгіён, калі гэта будзе прымальна для ўсіх уцягнутых у канфлікт бакоў", — заявіў міністр замежных спраў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН