Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/18/943511_554623/
Дата раздрукоўкі: 23.07.2018 14:52
18.02.2018 22:17 Палітыка, Грамадства

БАЖ: Затрыманы і збіты журналіст, які здымаў на выбарчым участку ў Мінску

Мінск, 18 лютага. Затрыманы і збіты журналіст Андрэй Козел, які здымаў на выбарчым участку № 27 у Мінску, паведаміла вечарам 18 лютага прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Козел дастаўлены ва УУС Цэнтральнага раёна, у дачыненні да яго складаюць пратакол за непадпарадкаванне міліцыі. Маладога чалавека затрымлівалі чатыры міліцыянеры. "Яго галавой разбілі шкляныя дзверы на выбарчым участку, таму ўся галава апынулася рассечанай да крыві", — паведаміла БАЖ жонка журналіста Вольга Чайчыц. Паводле яе слоў, міліцыя спрабавала забараніць весці трансляцыю, але Козел заявіў, што мае права здымаць. Тады яго "схапілі і сілай выцягнулі з памяшкання".

Тэлеканал "Белсат" паведаміў, што Козел — яго супрацоўнік, а на выбарах ён быў назіральнікам.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН