Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/19/943576_12345/
Дата раздрукоўкі: 29.10.2020 16:50
19.02.2018 13:30 Эканоміка, Грамадства

Мабільны аператар life:) анансаваў павышэнне кошту паслуг з 1 сакавіка

Мінск, 19 лютага. Мабільны аператар life:) анансаваў на сайце кампаніі змяненне ўмоў і кошту некаторых тарыфных планаў і паслуг.

З 1 сакавіка павышаецца абаненцкая плата архіўных тарыфных планаў і шэрагу актуальных тарыфных планаў, як "йо1200", "Голас 1", лінейка "Сям'я" і "Мультынет" і тарыфных планаў для юрыдычных асоб. Без змен застануцца тарыфы "Шэйк", "Голас 2", "Smart:)", "Пенсійны".

У той жа час павялічваецца аб'ём трафіку на тарыфах: "L класічны" — замест 1500 МБ стане 2.000 МБ; L — замест 2000 мб стане 3.000 МБ; XL — замест 4.000 МБ стане 5.000 МБ.

У большасці інтэрнэт-пакетаў абаненцкая плата застанецца ранейшай. Змяняецца кошт пакета "Кожныя 0,1 ГБ за 0,50 руб.", цяпер ён складзе 0,70 руб., а пакет будзе перайменаваны ў "Кожныя 0,1 ГБ за 0,70 руб". Зніжаецца кошт паслугі "Назапашванне" — замест 1,7 руб./30 дзён яна будзе каштаваць 1 руб./30 дзён. На прапановах з мадэмам і планшэтам павялічыцца кошт пакета 16 ГБ.

Як удакладняе life:), у цэлым рост кошту паслуг складзе каля 6%.

Прадугледжаныя і іншыя змены, што тычацца цэн, тарыфных планаў, дадатковых паслуг, з якімі можна азнаёміцца на сайце кампаніі.

Сёлета гэта першае падаражанне сувязі аператара life:). Некалькі дзён таму павышэнне кошту паслуг таксама анансаваў тэлекам-аператар velcom.

Колькасць актыўных абанентаў life:) па выніках другога квартала 2017 года дасягнула 1,2 млн.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239