Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/19/943702_504722/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 00:54
19.02.2018 19:13 Палітыка

Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве МНС

Мінск, 19 лютага. Аляксандр Худалееў вызвалены ад пасады намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях і прызначаны першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 лютага, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Васіль Сцепаненка, які раней займаў гэтую пасаду, звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

Яшчэ адным указам Лукашэнка прызначыў Анатоля Далгалеўца намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239