Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/20/943780_943781/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:12
20.02.2018 12:17 Грамадства

Мужчына, які скокнуў перад цягніком на станцыі метро "Плошча Леніна", застаўся жывы

Мінск, 20 лютага. Малады мужчына, які 20 лютага скокнуў на пуці перад цягніком на станцыі метро "Плошча Леніна", застаўся жывы, паведамляе ў "Твітэры" прэс-служба Мінскага метрапалітэна.

Інцыдэнт адбыўся ў 11.23. Машыніст прымяніў экстранае тармажэнне, але сутыкнення з чалавекам пазбегнуць не ўдалося. "Нягледзячы на сілу ўдару, пасажыр застаўся жывы, яму аказваецца дапамога", — гаворыцца ў паведамленні.

У 11.50 рух цягнікоў на Маскоўскай лініі метро быў адноўлены.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239