Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/20/943820_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2018 19:48
20.02.2018 13:55 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ

Мінск, 20 лютага. 20 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0076 рубля (0,31%) і склаў 2,4246 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0005 рубля (0,03%) і склаў 1,9610 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0090 рубля (0,26%) і склаў 3,4685 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак цэны на нафту зніжаюцца, марка Brent гандлюецца ў раёне 64,8 долара за бараль.

У Расіі сярэдяўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 17,63 капейкі, склаўшы 56,5201 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН