Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/20/943848_12345/
Дата раздрукоўкі: 05.06.2020 00:40
20.02.2018 14:24 Грамадства

Усталёўваюцца абставіны гібелі ў Гродне 12-гадовай школьніцы

Мінск, 20 лютага. У Гродне следства вызначае абставіны гібелі 12-гадовай дзяўчынкі.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, апоўначы 19 лютага са шматкватэрнага дома ў Гродне для аказання медыцынскай дапамогі ў рэанімацыйнае аддзяленне была дастаўленая шасцікласніца. Нягледзячы на намаганні лекараў, раніцай 20 лютага дзяўчынка памерла.

Пасля абследавання дома спецыялістамі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС да агляду месца здарэння пачалі следчыя УСК па Гродзенскай вобласці і эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Задзейнічаныя магчымасці перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі.

Маёмасць у кватэры не пашкоджана. Дзяўчынка выхоўвалася ў паспяховай сям'і. Для ўстанаўлення прычыны яе смерці ў тэрміновым парадку праводзіцца судова-медыцынская экспертыза. Бачных цялесных пашкоджанняў на целе не выяўлена. Паводле папярэдніх даных, прычынай смерці з'явілася смяротная канцэнтрацыя вокісу вугляроду ў замкнёнай прасторы. Да смяротнага зыходу магло прывесці атручэнне чадным газам з прычыны неналежнай працы газавага абсталявання ў ванным пакоі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239