Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/20/943859_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 01:57
20.02.2018 15:41 Спорт

Зборная Беларусі па біятлоне заняла пятае месца ў змешанай эстафеце на зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі

Мінск, 20 лютага. Зборная Беларусі па біятлоне заняла пятае месца ў змешанай эстафеце 2 х 6 + 2 х 7,5 км на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане.

Каманда ў складзе Надзеі Скардзіны, Дар'і Домрачавай, Сяргея Бачарнікава і Уладзіміра Чапеліна пераадолела дыстанцыю за 1 гадзіну 9 хвілін 29,8 секунды без штрафных кругоў. Пры стральбе выкарыстаныя тры дадатковыя патроны (усе — па адным, акрамя Скардзіны).

Узнагароды заваявалі біятланісты Францыі (1:08.34,3; 0+4), Нарвегіі (20,9; 1+11) і Італіі (26,9; 0+7). На чацвёртым месцы немцы (27,2; 1+7), якія апярэдзілі беларускую зборную на 28,3 секунды.

Пасля першай змены квартэт з Беларусі быў восьмым, пасля другой — трэцім, пасля трэцяй — пятым.

У біятлоннай праграме ЗАГ-2018 засталіся дзве эстафеты: жаночая 4 х 6 км (22 лютага) і мужчынская 4 х 7,5 км (23 лютага).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239