Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/20/943934_552143/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 20:35
20.02.2018 21:10 Палітыка

У мясцовыя саветы абраны 21 грамадзянін Расіі

Мінск, 20 лютага. З 18.110 дэпутатаў мясцовых саветаў, выбары якіх адбыліся 18 лютага, членамі палітычных партый з'яўляюцца 453 чалавекі, або 2,5%.

Сярод абраных, паведамляе Цэнтрвыбаркам, больш за ўсё дэпутатаў дзейнага склікання — 10.131. У мясцовыя саветы прайшлі 8.729 жанчын, 720 чалавек да 30 гадоў, 21 грамадзянін Расіі (маюць права на жыхарства ў Беларусі).

У склад мясцовых саветаў увайшлі па адным дэпутаце, якія прадстаўляюць Беларускую аграрную партыю і Беларускую патрыятычную партыю, па чатыры — Беларускую сацыяльна-спартыўную партыю і Ліберальна-дэмакратычную партыю, 11 — Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды, 127 — Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, 305 — Камуністычную партыю.

Усяго палітычныя партыі вылучылі 993 кандыдаты ў дэпутаты.

Сярод дэпутатаў мясцовых саветаў новага складу 485 пенсіянераў, а таксама 90 непрацоўных.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН