Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/20/943953_123698/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 20:34
20.02.2018 22:14 Спорт

Беларуская федэрацыя футбола пажыццёва дыскваліфікавала 11 гульцоў і трэнера за ўдзел у дамоўных матчах

Мінск, 20 лютага. 11 гульцоў і аднаго трэнера пажыццёва дыскваліфікаваў камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях Беларускай федэрацыі футбола.

Як паведаміла прэс-службы БФФ, за арганізацыю дамоўных матчаў былы прафесійны футбаліст Вячаслаў Замара і трэнер-адміністратар Юрый Сыраквашка ("Прамень", Мінск) абвешчаныя персонамі нон грата (асобамі, непажаданымі для дзейнасці БФФ).

Пакаранне ў выглядзе пажыццёвай дыскваліфікацыі атрымалі футбалісты Аляксандр Цішкевіч, Аляксандр Лебедзеў, Андрэй Парываеў, Юрый Рыжко (усе — "Іслач"), Сяргей Шуманаў, Ігар Жураўлёў (абодва — "Прамень"), Віталь Жалудак, Вячаслаў Палазнік, Ягор Гудзель, Аляксей Саковіч (усе — "Ашмяны-БДУФК"), Ілья Гаўрылаў ( "Граніт"), трэнер Уладзімір Макоўскі ("Іслач").

Пакаранне ў выглядзе дыскваліфікацыі на два гады атрымалі футбалісты Іван Дзенісевіч, Аляксандр Алумона, Аляксандр Папуш (усе — "Іслач"), Аляксандр Тарлікоўскі, Андрэй Напорка, Дзяніс Мядзведзеў, дырэктар Дзмітрый Карпоўскі (усе — "Прамень"), Дзяніс Жбанкоў ( "Ашмяны-БДУФК "), а таксама былы прафесійны футбаліст Дзмітрый Макар і былы арбітр Станіслаў Савіцкі.

"Адносна так званага матча-фантому члены камітэта прынялі рашэнне пажыццёва дыскваліфікаваць супрацоўнікаў Паўла Качановіча ("Шахцёр", Салігорск) і Уладзіслава Каранеўскага ("Слуцк"), а таксама грамадзян Лысакова А. В. і Гарбунова Д. С.", — адзначаецца ў рэлізе.

19 снежня 2017 года ўвайшоў у законную сілу прыгавор суда Першамайскага раёна Мінска па першай у краіне справе аб удзельніках дамоўных футбольных матчаў. Калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда, разгледзеўшы справу ў апеляцыйным парадку, пакінула прысуд раённага суда без змены. Прысуд абскардзілі абвінавачаныя, іх адвакаты і пракуратура.

Прыгавор суда Першамайскага раёна ў дачыненні да 15 фігурантаў — былых і дзейсных футбалістаў, трэнераў (футбольныя клубы "Граніт", "Іслач", "Ашмяны", "Прамень") — быў абвешчаны 12 кастрычніка 2017 года. Дзевяці з іх выстаўлялася здзяйсненне злачынства, прадугледжанага чч. 1 і 2 арт. 253 КК (подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартыўных спаборніцтваў і відовішчных камерцыйных конкурсаў, учынены паўторна), астатнім — ч. 1 арт. 253 КК (без паўторнасці. — БелаПАН.).

14 з 15 абвінавачаных прызналі віну цалкам, адзін — часткова.

Абвінавачаныя былі прыгавораныя да абмежавання волі з і без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, штрафам (максімальны — 4.000 базавых велічынь), з пазбаўленнем і без пазбаўлення права займацца прафесійнай спартыўнай дзейнасцю на пэўны тэрмін.

Таварыскі матч "Шахцёр" — "Слуцк" нібыта адбыўся ў Пінску і завяршыўся з лікам 2:1 на карысць "Слуцка". Інфармацыя пра яго з'явілася на сайце салігорцаў 3 лютага 2015 года. Замежныя букмекерскія канторы прымалі стаўкі на гульню і "транслявалі" яе ход.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН