Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/21/943855_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.06.2018 20:32
21.02.2018 11:13 Эканоміка

У студзені 2018 года аб'ём прамвытворчасці ў Мінску вырас на 1,2%

Мінск, 21 лютага. У студзені 2018 года аб'ём прамысловай вытворчасці Мінска ў наяўных цэнах склаў 1 млрд 416,9 млн рублёў, ці ў супастаўных цэнах на 1,2% больш за ўзровень студзеня 2017 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

У горназдабыўной прамысловасці рост склаў 66,5%, апрацоўчай — 4,8%. У забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам прамвытворчасць знізілася на 8,9%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў" — на 9,8%.

У 8 з 13 галін апрацоўчай прамысловасці аб'ём прамысловай вытворчасці за студзень 2018 года перасягнуў узровень студзеня 2017 года. Найбольшы прырост назіраўся ў вытворчасці прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў (на 18,3%); вытворчасці асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (на 17,6%); вытворчасці машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (на 12,3%); вытворчасці гумовых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў (на 10,9%); вытворчасці коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (на 9,7%).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН