Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/21/944009_944010/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2018 15:05
21.02.2018 16:42 Грамадства

Генпракуратура накіравала ў суд справу аб забойстве, учыненым у 2006 годзе

Мінск, 21 лютага. Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ў Мінскі абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Слуцкага раёна па абвінавачанні ў забойстве з асаблівай жорсткасцю (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК). Абвінавачваны — 1981 года нараджэння, раней судзімы за злачынствы супраць уласнасці, грамадскага парадку і маральнасці.

Як паведамляе Генпракуратура, паводле матэрыялаў справы абвінавачваны з 4 па 6 студзеня 2006 года, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, знаходзячыся ў жылым доме на тэрыторыі Слуцкага раёна Мінскай вобласці, "падчас сваркі з пацярпелай 1937 года нараджэння на глебе раптоўна ўзніклых асабістых непрыязных адносін нанёс ёй рукамі і нагамі не менш за 18 удараў у вобласць тулава, верхніх і ніжніх канечнасцяў, у тым ліку не менш за восем удараў у жыццёва важныя органы ў вобласці грудной клеткі".

Ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў пацярпелая памерла на месцы здарэння.

Як адзначаюць у Генпракуратуры, на працягу доўгага часу злачынства заставалася нераскрытым, аднак пасля правядзення сучасных экспертных даследаванняў абвінавачваны быў устаноўлены, і пазней ён прызнаў сваю віну ў зробленым.

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці ўпраўлення аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання Следчага камітэта.

Абвінавачваны знаходзіцца пад вартай.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН