Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/21/944016_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 04:31
21.02.2018 14:59 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель знізіўся да долара, умацаваўся да еўра і расійскага рубля

Мінск, 21 лютага. 21 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0083 рубля (0,34%) і склаў 2,4163 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0013 рубля (0,07%) да 1,9623 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0061 рубля (0,18%) і склаў 3,4624 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent раніцай у сераду падае ў кошце, бараль ацэньваецца ў 64,7 долара.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 13,36 капейкі, склаўшы 56,6537 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239