Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/21/944074_944075/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 10:42
21.02.2018 16:34 Грамадства, Палітыка

Зміцер Дашкевіч і Эдуард Пальчыс аштрафаваныя на 30 базавых велічынь кожны

Мінск, 21 лютага. Актывіст апазіцыі Зміцер Дашкевіч і блогер Эдуард Пальчыс аштрафаваныя на 30 базавых велічынь (735 рублёў) кожны. 21 лютага суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў іх вінаватымі ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КоАП), паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Гаворка ідзе пра падзеі 9 студзеня. У той дзень Дашкевіч, Пальчыс і яшчэ некалькі чалавек наведалі барбершоп "Чэкіст", які нядаўна адкрыўся ў Мінску, і прапанавалі ўладальнікам установы змяніць назву. Сваю прапанову актывісты матывавалі тым, што слова "чэкіст" асацыюецца ў многіх людзей з часамі сталінскіх рэпрэсій. У выпадку калі адміністрацыя барбершопа зменіць назву, Дашкевіч, які займаецца цяслярствам, прапаноўваў зрабіць для ўстановы новую мэблю.

Пасля візіту актывістаў уладальнікі барбершопа звярнуліся ў міліцыю з заявай, на падставе якой былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. У іх адзначалася, што абвінавачваныя навязвалі сваю прысутнасць адміністрацыі ўстановы, ва ўльтыматыўнай форме патрабавалі змяніць назву і "на неаднаразовыя заўвагі спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагавалі".

Адміністрацыйную справу Дашкевіча разглядала суддзя Вікторыя Шабуня, справу Пальчыса — Іван Касцян. Абвінавачваныя ў суд не з`явіліся.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН