Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/22/944186_12345/
Дата раздрукоўкі: 27.05.2019 06:05
22.02.2018 10:17 Грамадства

Пад Баранавічамі вадзіцель, вінаваты ў ДТЗ, у якім загінула яго дачка, уцёк з месца аварыі

Мінск, 22 лютага. Два чалавекі загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні ў Баранавіцкім раёне.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС Беларусі, аварыя здарылася 21 лютага каля 19 гадзін на аўтадарозе Н275 Лясная — Мілавіды. Вадзіцель "Рэно", пазбаўлены права кіраваць транспартнымі сродкамі яшчэ ў 2012 годзе, не справіўся з кіраваннем і з`ехаў у левы кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва.

У выніку ДТЗ загінулі пасажыр, мужчына 1986 года нараджэння, а таксама непаўнагадовая дзяўчынка — 2005 года нараджэння, вучаніца 8-га класа, дачка кіроўцы.

Сам вадзіцель з месца здарэння ўцёк і быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Баранавіцкага РАУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, віноўнік аварыі знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап`янення.

Паводле інфармацыі ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб). Кіроўца і пасажыр — жыхары вёскі Вялікія Лукі.
Вячаслаў Будкевіч, Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН