Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/22/944225_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2018 19:58
22.02.2018 13:36 Эканоміка, Фінансы

Долар працягвае даражэць, еўра і расійскі рубель таннеюць на таргах БВФБ

Мінск, 22 лютага. 22 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0065 рубля (0,27%) і склаў 2,4098 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0015 рубля (0,08%) і склаў 1,9638 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0016 рубля (0,05%) і склаў 3,4608 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У чацвер цэны на нафту зніжаюцца на фоне росту курсу долара, марка Brent гандлюецца ў раёне 65 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 10,71 капейкі, склаўшы 56,7608 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН