Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/22/944296_944307/
Дата раздрукоўкі: 16.06.2021 20:52
22.02.2018 17:21 Грамадства, Эканоміка

Інфармацыя пра звальненне гендырэктара "Беларусьфільма" афіцыйна не пацвярджаецца

Мінск, 22 лютага. Інфармацыя пра звальненне гендырэктара "Беларусьфільма" Ігара Поршнева афіцыйна не пацвярджаецца.

Пра тое, што Поршнеў будзе звольнены з 1 сакавіка, паведаміў сцэнарыст Андрэй Курэйчык.

Каментуючы БелаПАН гэтыя звесткі, прэс-сакратар Міністэрства культуры Ілона Немава заявіла: "У нас няма ніякіх дакументаў з нагоды яго звальнення, таму пацвердзіць інфармацыю мы не можам". У прыёмнай гендырэктара "Беларусьфільма" гэтую інфармацыю назвалі чуткамі.

Між тым сам Курэйчык лічыць, што незадаволенасць працай Поршнева звязаная з нізкай даходнасцю ад пракату беларускіх фільмаў у кінатэатрах, а таксама са скандалам вакол фінансавання і здымак карціны "Сляды на вадзе". "Хто ўзначаліць студыю цяпер, не ведаю. Але прычыны відавочныя: па-першае, гэта фільм "Сляды на вадзе", а другая прычына — гэта зборы фільма "ТУМ-ПАБІ-ДУМ", яны рэкордна нізкія, 1.600 долараў па Мінску. Па астатніх абласцях такія ж вынікі", — сказаў Курэйчык у каментары БелаПАН.

Зборы ад пракату карціны "Сляды на вадзе", прысвечанай барацьбе беларускай міліцыі з бандытызмам у першыя пасляваенныя гады, таксама невысокія. Фільм паглядзела крыху больш за 80 тысяч гледачоў. Пры бюджэце прыблізна 1 млн долараў і сярэднім кошце квітка ў кінатэатрах да 2 рублёў карціна акупілася менш як на 8%.
Арцём Мартыновіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239