Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/22/944309_944310/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 09:59
22.02.2018 17:13 Грамадства

Да пяці гадоў пазбаўлення волі прыгавораны прапаршчык, па віне якога на палігоне Ласвіда пацярпеў салдат тэрміновай службы

Мінск, 22 лютага. Да пяці гадоў пазбаўлення волі прыгавораны прапаршчык, па віне якога на палігоне Ласвіда (Віцебская вобласць) пацярпеў салдат тэрміновай службы. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Віцебскім абласным судзе.

Пра інцыдэнт, які адбыўся яшчэ ў жніўні мінулага года пры правядзенні гаспадарчых работ на палігоне за 13 кіламетраў ад Віцебска, паведаміла 22 лютага газета "Наша ніва". Паводле інфармацыі выдання, прапаршчык кінуў у салдата рыдлёўку і ў таго здарыўся разрыў селязёнкі.

"Віцебскі раённы суд разглядаў гэту справу, цяпер пададзена апеляцыйная скарга, пакуль прысуд не набыў законную моц", — паведаміла памочнік старшыні Віцебскага абласнога суда Наталля Платоненка.

Прысуд раённага суда быў вынесены 30 студзеня. Дата разгляду справы ў абласным судзе пакуль невядомая.
Арцём Мартыновіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН