Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/22/944350_415483/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:50
22.02.2018 19:31 Спорт

Лукашэнка ўзнагародзіў біятланістак ордэнамі "За асабістую мужнасць"

Мінск, 22 лютага. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па біятлоне Надзею Скардзіну, Ірыну Крыўко, Дзінару Алімбекаву і Дар'ю Домрачаву з заваяваннем залатых медалёў у эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.

"Дзякуй за цудоўны падарунак усёй краіне напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, — звярнуўся Лукашэнка да спартсменак. — Вы ўвасобілі ў жыццё нашы запаветныя мары, заваяваўшы першае для Беларусі алімпійскае золата ў самай прэстыжнай дысцыпліне біятлоннай праграмы. Дзяўчаты, вы стварылі сапраўдны подзвіг! Кожная з вас здолела паказаць максімум у няпростых умовах, выказаўшы самаадданасць, вытрымку і высокае майстэрства".

Афіцыйны лідар узнагародзіў біятланістак ордэнамі "За асабістую мужнасць", а таксама прысвоіў Скардзіне, Крыўко і Алімбекавай ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь".

Як паведамлялася, за перамогу ў алімпійскіх спаборніцтвах фрыстайлістак-акрабатак Ганна Гуськова была ўзнагароджаная ордэнам Айчыны III ступені.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239