Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/22/944368_445213/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:24
22.02.2018 21:30 Палітыка

Лукашэнка: У выпадку ваеннага канфлікту мы здольныя на працягу кароткага часу паставіць пад ружжо паўмільёна чалавек

Мінск, 22 лютага. "Пры ўзнікненні ваеннай пагрозы мы павінны быць гатовыя да забеспячэння ўсенароднай абароны Беларусі. 70 тысяч ваеннаслужачых нашай арміі не забяспечаць абарону дзяржавы", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 лютага на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю Узброеных сіл.

"Урокі мінулых войнаў і асабліва вайны, якая пракацілася па нас, вучаць нас, што зямлю трэба абараняць усім народам, — сказаў прамоўца. — Для гэтага працягваецца ўдасканаленне сістэмы тэрытарыяльнай абароны. У выпадку ваеннага канфлікту мы ў стане на працягу кароткага прамежку часу паставіць пад ружжо паўмільёна чалавек і сіламі тэрытарыяльнай абароны забяспечыць абарону найважнейшых аб'ектаў. У гэтым сутнасць нашай абароннай дактрыны".

Пры гэтым, на думку афіцыйнага лідара, "прайшоўшы праз суровыя выпрабаванні сусветнымі войнамі і выстаяўшы ў іх, беларускі народ набыў генетычнае непрыманне любой ваеннай агрэсіі".

"Але ў свеце павінны ведаць, што і сёння мы гатовыя абараніць сваю зямлю, свае сем'і, сваю незалежнасць. Павышэнню абараназдольнасці дзяржавы і далей мы будзем надаваць першачарговую ўвагу. Порах трэба трымаць сухім, гэта не я прыдумаў і не мы з вамі. Гэта аксіёма, наша гісторыя, нашы ўрокі і памылкі. Мы пастаянна будзем удасканальваць нашы навыкі і ўменні абараняць Айчыну", — сказаў Лукашэнка.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239