Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/22/944371_201478/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:05
22.02.2018 21:38 Палітыка

Лукашэнка: Чырвоная армія дапамагла нам выжыць і адбыцца як нацыі

Мінск, 22 лютага. Гісторыя беларускіх Узброеных сіл пачалася з нараджэння Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, якой наканавана было адыграць вырашальную ролю ў станаўленні і захаванні дзяржаўнасці нашай краіны, заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 лютага на ўрачыстым сходзе з нагоды 100-годдзя Узброеных сіл.

"Той няпросты гістарычны перыяд пакінуў нам вялікую колькасць трактовак і інтэрпрэтацый. Аднак мы павінны памятаць галоўнае: менавіта тыя людзі і тая Чырвоная армія дапамаглі нам выжыць і адбыцца як нацыі. Гэта бясспрэчная праўда, якую мы павінны захаваць і перадаць наступным пакаленням", — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

"Дата 23 лютага непарыўна звязаная з Савецкай арміяй, якая забяспечыла ў другой палове XX стагоддзя стратэгічны парытэт на планеце і якая зрабіла ірацыянальнай ядзерную вайну", — сказаў афіцыйны лідар.

Паводле яго слоў, важкі ўнёсак у падтрыманне высокай абараназдольнасці краіны зрабіла Чырванасцяжная Беларуская ваенная акруга. Створаныя на яе базе Узброеныя сілы незалежнай Беларусі сталі гарантам яе бяспекі і суверэнітэту.

"Пасля іх глыбокага пераўтварэння была створаная новая сістэма кіравання войскамі, сфармаваныя камандаванне ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны, сілы спецыяльных аперацый, выбудаваная айчынная мадэль ваеннай адукацыі", — адзначыў Лукашэнка.

Армія, працягнуў ён, некалькі разоў мадэрнізавалася і прыстасоўвалася да вядзення вайны ва ўмовах, што рэзка змяняюцца. "Мы вывучалі вопыт канфліктаў і войнаў на планеце, як губка, убіралі гэтыя ўрокі і спрабавалі стварыць кампактную, невялікую армію, але здольную абараніць ў любы момант нашу дзяржаву і народ. Прынятыя меры далі магчымасць эфектыўна супрацьстаяць сучасным выклікам і пагрозам", — лічыць беларускі кіраўнік.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239