Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/23/944264_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:41
23.02.2018 09:49 Грамадства

Белстат: У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі на працягу доўгага перыяду часу ўдзельная вага мужчын застаецца нязменнай — 46,6%

Мінск, 23 лютага. У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі на працягу доўгага перыяду часу удзельная вага мужчын застаецца нязменнай — 46,6%, гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Беларусі, які адзначаецца 23 лютага.

Паводле папярэдніх даных, на пачатак 2018 года колькасць мужчын у краіне склала 4 млн 422 тыс. чалавек (для параўнання, у 2011-м — 4 млн 408 тыс., 2015 годзе — 4 млн 409 тыс.).

Як і раней, тры чвэрці мужчынскага насельніцтва рэспублікі — гараджане (77%), кожны пяты мужчына жыве ў Мінску.

Як адзначае Белстат, узровень занятасці мужчын працаздольнага ўзросту складае 80,4%. Сярэдні ўзрост занятых мужчын складае 40,2 года. Узрост кожнага чацвёртага занятага ў эканоміцы краіны мужчыны складае 30—39 гадоў.

Пераважна мужчынскімі з'яўляюцца такія віды дзейнасці, як будаўніцтва, транспарт, складаванне, паштовая і кур'ерская службы, сельская гаспадарка, прамысловасць, інфармацыя і сувязь.

У 2017 годзе ў шлюб уступіла 66,2 тыс. мужчын. Упершыню ствараць сем'і мужчыны лічаць за лепшае ў 20—29 гадоў. Пры гэтым упершыню стварылі сем'і 47 тыс. мужчын. Кожнаму трэцяму мужчыну, які пабраўся шлюбам, было 25—29 гадоў, кожнаму чацвёртаму — 20—24.

Сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб мужчын у 2017 годзе склаў 27,9 года, паўторны — 41,2 года.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239