Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/23/944385_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:02
23.02.2018 10:04 Палітыка

Лукашэнка: У Беларусі створаная прафесійная, добра аснашчаная армія, здольная забяспечыць бяспеку ад знешняга агрэсара

Мінск, 23 лютага. У Беларусі створаная прафесійная, добра аснашчаная армія, якая можа забяспечыць бяспеку Беларусі ад знешняга агрэсара, гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных сіл, якія адзначаюцца 23 лютага.

"Гэтае свята ўвасабляе гераічныя подзвігі нашых суайчыннікаў і пераемнасць лепшых традыцый служэння сваёй краіне, — гаворыцца ў віншаванні. — Мы ганарымся мужнасцю беларускага народа, праяўленай у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, беражліва захоўваем памяць аб загінулых. З удзячнасцю ўспамінаем доблесць ваеннаслужачых даваеннага перыяду, франтавікоў, салдат і афіцэраў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, якая стала асновай Узброеных сіл нашай суверэннай дзяржавы".

"Сёння ў краіне створаная прафесійная, добра абсталяваная армія, якая здольная не толькі забяспечыць бяспеку Беларусі ад знешняга агрэсара, але і з`яўляецца унутраным стрыжнем дзяржаўнасці, — лічыць беларускі кіраўнік. — Тысячы юнакоў прайшлі загартоўку ва Узброеных сілах і з удзячнасцю ўспамінаюць свае вайсковыя гады" .

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, "сучаснае пакаленне абаронцаў Айчыны з гонарам выконвае свой воінскі абавязак, дэманструе высокую зладжанасць і баявое майстэрства".

Беларускі афіцыйны лідар выказаў перакананне, што Узброеныя сілы краіны "заўсёды будуць надзейным гарантам абароны міру, стабільнасці і бяспекі".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239