Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/23/944390_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:35
23.02.2018 11:05 Грамадства

Мінабароны Беларусі абнародавала паказчыкі колькасці асабовага складу і колькасць асноўных відаў узбраенняў УС

Мінск, 23 лютага. 23 лютага Міністэрства абароны Беларусі ў "Белорусской военной газете" апублікавала паказчыкі колькасці асабовага складу і колькасць асноўных відаў узбраенняў Узброеных сіл.

Так, у цяперашні час колькасць беларускай арміі складае 46.482 вайскоўцаў.

На ўзбраенні знаходзяцца 1.317 танкаў, 1.942 баявыя браніраваныя машыны, 63 баявыя самалёты і 15 баявых верталётаў, 1.079 артылерыйскіх установак калібра больш за 100 мм.

У 2017 годзе ва Узброеных сілах было праведзена 1.306 асноўных мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі, здзейснена 22.234 скачкі з парашутам.

У мінулым годзе падрыхтавана 3.029 ваенных спецыялістаў, у тым ліку 277 афіцэраў і 1.638 малодшых камандзіраў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239