Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/23/944403_221453/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:43
23.02.2018 12:54 Грамадства, Эканоміка

Авіякампанія Finnair з чэрвеня запускае прамы рэйс Хельсінкі — Мінск

Мінск, 23 лютага. Нацыянальны аэрапорт Мінск і авіякампанія Finnair адкрываюць круглагадовы прамы рэйс Хельсінкі — Мінск. Ён стартуе 9 чэрвеня 2018 года і будзе выконвацца двойчы на тыдзень па аўторках і суботах.

Як вынікае з паведамлення на сайце аэрапорта, новы напрамак Finnair будзе абслугоўвацца 100-мясцовымі самалётамі Embraer-190 у двухкласнай кампаноўцы, "так што пасажыры, якія імкнуцца падарожнічаць з павышаным камфортам, змогуць ацаніць усе перавагі сэрвісу бізнес-класа авіякампаніі".

Рэйсы з Хельсінкі будуць адпраўляцца ў 09.45 з прыбыццём у нацыянальны аэрапорт Мінск у 11.00, зваротны рэйс — у 11.45 з прыбыццём у 13.00 у аэрапорт Хельсінкі-Вантаа. Агульны час у шляху складзе 1 гадзіну 15 хвілін. Як адзначаюць у аэрапорце, расклад складзены максімальна зручна не толькі для тых пасажыраў, хто вырашыў наведаць Хельсінкі, але перш за ўсё для тых, хто падарожнічае з Finnair далей у Еўропу, Азію ці Амерыку.

"Прамы рэйс у Мінск адкрывае перад жыхарамі Беларусі шырокія магчымасці для падарожжаў па ўсім свеце, — адзначыў камерцыйны дырэктар Finnair Юха Ярвінен. — Ён злучае сталіцу Беларусі праз аэрапорт Хельсінкі-Вантаа са 100 з лішнім гарадамі Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, што будзе спрыяць росту як ўязнога, так і выязнога турызму ў краіне".

Кампанія Finnair з'яўляецца адзіным перавозчыкам Скандынавіі, які атрымаў чатыры зоркі ў рэйтынгу найлепшых авіякампаній свету Skytrax. Finnair таксама восем разоў запар была прызнаная найлепшай авіякампаніяй Паўночнай Еўропы на цырымоніі World Airline Awards.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239