Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/23/944418_225874/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2018 19:15
23.02.2018 13:32 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель аслабеў да расійскага рубля, умацаваўся да долара і еўра

Мінск, 23 лютага. 23 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0012 рубля (0,05%) і склаў 2,4086 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0045 рубля (0,23%) да 1,9593 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0017 рубля (0,05%) і склаў 3,4625 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта падаражэла з-за нечаканага скарачэння запасаў у ЗША, марка Brent ацэньваецца ў 66 долараў за бараль.

У Расіі курс долара ЗША на 23—26 лютага ўстаноўлены Цэнтрабанкам ў 56,7608 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН