Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/24/944544_944545/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 06:45
24.02.2018 12:42 Эканоміка

Тарыфы на перавозку грузаў чыгуначным транспартам павялічаны ў Беларусі на 10,2%

Мінск, 24 лютага. Уніфікаваныя тарыфы на перавозку грузаў чыгуначным транспартам павялічаны ў Беларусі на 10,2%. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 22 студзеня 2018 года № 8, якая афіцыйна апублікавана 24 лютага на Нацыянальным прававым інтэрн-партале.

МАРГ на сваім сайце тлумачыць, што рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынята ў мэтах павышэння ўзроўню акупнасці грузаперавозак. "Ва ўмовах існавання шэрагу грузаў, даходы ад перавозкі якіх меншыя за выдаткі на забеспячэнне гэтых перавозак, павышэнне тарыфаў неабходнае для забеспячэння перавозчыку сродкаў на пакрыццё бягучых расходаў, выкананне неадкладных мерапрыемстваў па падтрыманні якасці і бяспекі, пагашэнне крэдытных і інвестыцыйных абавязацельстваў", — гаворыцца ў паведамленні.

МАРГ таксама адзначае, што ўніфікаваныя тарыфы на перавозкі грузаў чыгуначным транспартам павышаюцца ўпершыню з моманту іх устанаўлення ў 2013 годзе. "За гэты перыяд назапашаны індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння склаў больш як 181,9%", — звяртае ўвагу Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

У той жа час МАРГ падкрэслівае, што ў Беларускай чыгункі захоўваецца права мяняць узровень устаноўленых уніфікаваных тарыфаў шляхам прымянення да іх паніжальных каэфіцыентаў. Такія рашэнні прымаюцца Беларускай чыгункай зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці. Пры гэтым тарыфы павінны быць не ніжэйшымі за выдаткі на перавозку.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239