Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/24/944548_944549/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:22
24.02.2018 12:59 Палітыка

Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Эстоніі Керсці Кальюлайд са 100-й гадавінай незалежнасці Эстонскай Рэспублікі

Мінск, 24 лютага. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Эстоніі Керсці Кальюлайд з нацыянальным святам — 100-й гадавінай незалежнасці Эстонскай Рэспублікі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь надае вялікую ўвагу пашырэнню сувязяў з Эстоніяй.

"Перакананы, што далейшае ўмацаванне двухбаковага дыялогу дазволіць вывесці ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на новы ўзровень на карысць нашых дзяржаў", — гаворыцца ў віншаванні.

Дзень незалежнасці Эстоніі — дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод 24 лютага ў гонар прыняцця ў Таліне Дэкларацыі аб незалежнасці Эстоніі ў 1918 годзе, што прынята лічыць датай стварэння Эстонскай Рэспублікі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239