Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/24/944551_944552/
Дата раздрукоўкі: 20.03.2019 04:32
24.02.2018 13:43 Грамадства

У Пінскім раёне аўтамабіль з нецвярозым вадзіцелем быў спынены міліцыяй з дапамогай зброі

Мінск, 24 лютага. У Пінскім раёне міліцыя была вымушаная прымяніць табельную зброю, каб у ходзе пагоні спыніць аўтамабіль, якім кіраваў нецвярозы вадзіцель.

Як паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Брэсцкай вобласці, 24 лютага падчас дзяжурства інспектар ДПС АДАІ Пінскага РАУС і супрацоўнік АМАПа УУС Брэсцкага аблвыканкама атрымалі інфармацыю пра тое, што ў напрамку вёскі Пасенічы Пінскага раёна рухаецца аўтамабіль "Форд-Сіера", кіроўца якога, магчыма, знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Прыбыўшы ў Пасенічы, супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі на вуліцы Пінскай падобны па прыкметах аўтамабіль, кіроўца якога на неаднаразовыя патрабаванні аб спыненні транспартнага сродку не рэагаваў і працягнуў рух на вялікай хуткасці ў напрамку аўтадарогі М-10 (Кобрын — Пінск — Гомель).

У ходзе пераследу на неаднаразовыя патрабаванні аб спыненні кіроўца не рэагаваў і працягваў ехаць на вялікай хуткасці, тым самым ствараючы рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху.

Супрацоўнік АМАПа для прымусовага спынення транспартнага сродку выкарыстаў табельную зброю. Былі зроблены два папераджальныя стрэлы ў паветра і тры прыцэльныя стрэлы па колах аўтамабіля, у выніку чаго куля патрапіла ў задняе левае кола. Каля 01.20 на 415-м км аўтадарогі М-10, непадалёк ад вёскі Аснежыцы, кіроўца спыніўся і быў затрыманы.

Паводле інфармацыі ДАІ, парушальнік — 27-гадовы жыхар аграгарадка Парахонск. Пры аглядзе мужчыны было ўстаноўлена, што канцэнтрацыя пароў этылавага спірту ў выдыханым ім паветры склала 1,73%.

У дачыненні да кіроўцы былі складзены пратаколы аб правапарушэннях па ч. 1 арт. 18.16, ч. 3 арт. 18.21, арт. 23.4 КоАП.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН