Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/24/944554_944555/
Дата раздрукоўкі: 14.10.2019 01:39
24.02.2018 14:37 Эканоміка, Грамадства

Урад вызначыў парадак накіравання паведамленняў аб пачатку ажыццяўлення 19 відаў эканамічнай дзейнасці

Мінск, 24 лютага. Пастановай Савета міністраў ад 22 лютага № 143 зацверджана палажэнне аб парадку накіравання і ўліку паведамленняў аб пачатку ажыццяўлення відаў эканамічнай дзейнасці.

Як паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, дакумент падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі абвешчанага дэкрэтам прэзідэнта ад 23 лістапада 2017 года № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" паведамляльнага парадку пачатку ажыццяўлення асобных відаў эканамічнай дзейнасці. Зацверджаны дэкрэтам № 7 пералік відаў эканамічнай дзейнасці, пра пачатак ажыццяўлення якіх суб'ектам гаспадарання падаецца паведамленне ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, утрымлівае дзевятнаццаць відаў: бытавыя, турыстычныя паслугі, дзейнасць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, паслугі па рамонце і тэхнічным абслугоўванні транспартных сродкаў, перавозцы пасажыраў і багажу (у нерэгулярных зносінах), вытворчасць адзення і абутку, харчовай і сельгаспрадукцыі, мэблі і будматэрыялаў і іншыя.

Палажэннем вызначаны парадак накіравання юрасобамі і ІП у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы паведамленняў аб пачатку ажыццяўлення відаў эканамічнай дзейнасці, а таксама парадак уліку паведамленняў.

Устаноўлена, што паведамленні накіроўваюцца ў гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённыя выканаўчыя камітэты, адміністрацыі раёнаў у гарадах па месцы знаходжання юрыдычнай асобы або месцы жыхарства iндывiдуальнага прадпрымальнiка.

Разам з тым паведамляльны парадак не адмяняе дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычных асоб і ІП.

Суб'екты гаспадарання павінны накіраваць паведамленне ва ўпаўнаважаны орган, калі яны пачынаюць ажыццяўляць які-небудзь від эканамічнай дзейнасці, які ўключаны ў пералік, пасля ўваходжання ў сілу дэкрэта № 7 і пастановы № 143.

Пасля гэтага неабходна прывесці дзейнасць суб'екта гаспадарання, яго работнікаў у адпаведнасць з заканадаўствам, у тым ліку прывесці ў адпаведнасць з абавязковымі патрабаваннямі капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, зямельныя ўчасткі, абсталяванне, транспартныя сродкі і іншыя аб'екты, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе яе ажыццяўлення.

Паведамленні падлягаюць абавязковаму прыёму і рэгістрацыі ў дзень іх атрымання. У выпадку паступлення паведамлення ў нерабочы дзень (нерабочы час) рэгістрацыя ажыццяўляецца не пазней чым у першы наступны за ім рабочы дзень.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН