Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/26/944638_557480/
Дата раздрукоўкі: 23.03.2019 12:05
26.02.2018 09:09 Грамадства

У Навагрудскім раёне загінуў пажарны

Мінск, 26 лютага. Пажарны з 22-гадовым стажам загінуў у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці.

Паводле інфармацыі прэс-службы МНС, 26 лютага ў 1.48 ад відавочцы паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Неўда. Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, дах хаты была цалкам ахоплены агнём. Паводле слоў відавочцаў, у доме магла знаходзіцца жанчына. Звяно газадымаахоўнай службы адправілася ў разведку ў палаючы будынак.

"У той момант, калі ратавальнікі знаходзіліся ўнутры дома, абваліліся бэлькі перакрыцця і комін печы. Камандзір аддзялення старшы прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Зайко апынуўся заціснутым будаўнічымі канструкцыямі, быў выняты калегамі і шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. У 6.19 работнік МНС сканаў. Дзмітрый служыў у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях з 1996 года, усе адгукаюцца пра яго як пра спрактыкаванага ратавальніка, вернага і надзейнага сябра", — адзначаецца ў рэлізе.

На месцы здарэння працуе камісія на чале з першым намеснікам міністра Аляксандрам Худалеевым, якая "аказвае неабходную дапамогу сваякам і высвятляе ўсе абставіны здарэння".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН