Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/26/944665_551247/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:08
26.02.2018 11:44 Грамадства

Лукашэнка павіншаваў Праханава з 80-годдзем

Мінск, 26 лютага. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем галоўнага рэдактара расійскай газеты "Завтра" Аляксандра Праханава.

"У нашай краіне вас добра ведаюць і цэняць як выдатнага грамадскага дзеяча, яркага публіцыста і таленавітага пісьменніка. Ваш глыбокі патрыятызм з'яўляецца вартым арыенцірам для ўсіх, каму неабыякавы лёс Радзімы і сучаснага свету", — гаворыцца ў віншаванні, якое прыводзіць прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка адзначыў, што асаблівай падзякі заслугоўвае ўнёсак Праханава у развіццё духоўных асноў Саюзнай дзяржавы, ва ўмацаванне сяброўства паміж братэрскімі народамі Беларусі і Расіі.

Афіцыйны беларускі лідар сустракаўся з Праханавым 1 лютага 2007 года і 21 лютага 2012 года.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239