Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/26/944674_558746/
Дата раздрукоўкі: 21.03.2019 18:41
26.02.2018 12:02 Грамадства

У гомельскім гаражы знойдзены целы трох 20-гадовых хлопцаў

Гомель, 26 лютага. Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці трох 20-гадовых маладых людзей, знойдзеных у гаражы на тэрыторыі гаражна-будаўнічага кааператыва на вуліцы Лазурнай.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, вечарам 23 лютага кампанія маладых людзей накіравалася ў гараж адзначыць свята. Пасля распівання спіртных напояў некалькі чалавек пайшлі дадому, а чацвёра засталіся ў гаражы. Дзверы яны зачынілі знутры. Каб сагрэцца, маладыя людзі селі ў аўтамабіль і завялі рухавік.

24 лютага хлопцы перасталі адказваць на тэлефанаванні. У ноч на 25 лютага маладых людзей знайшла ў гаражы сястра аднаго з іх. Работнікі хуткай медыцынскай дапамогі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць трох чалавек. Яшчэ аднаго, 19-гадовага, у несвядомым стане шпіталізавалі.

Паводле папярэдніх высноў экспертаў, маладыя людзі памерлі ад атручэння чадным газам. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН