Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/26/944692_552136/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:47
26.02.2018 13:22 Эканоміка, Фінансы

Долар і еўра патаннелі, расійскі рубель прыкметна падаражэў на першых таргах тыдня

Мінск, 26 лютага. 26 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0005 рубля (0,02%) і склаў 2,4081 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0037 рубля (0,19%) да 1,9556 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0318 рубля (0,92%) і склаў 3,4943 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта падаражэла пасля навіны пра тое, што Сірыя працягне ўтрымліваць здабычу на зніжаным узроўні. Марка Brent ацэньваецца ў 67 долараў за бараль.

У Расіі пасля поўдня біржавыя каціроўкі пары долар/расійскі рубель разлікамі "заўтра" былі блізу 56,00, і рубель набірае 0,9%.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239