Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/26/944724_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 21:23
26.02.2018 16:21 Грамадства

Жыхар Гомеля, які паехаў у Маскву працаваць таксістам, загінуў

Гомель, 26 лютага. Жыхар Гомеля Сяргей Віннікаў, які з'ехаў у Маскву працаваць таксістам і пасля не выходзіў на сувязь, загінуў. Пра гэта паведамляецца ў сацсетках у групе пошукава-выратавальнага атрада "Сімуран".

Мужчына 1988 года нараджэння з'ехаў у пачатку студзеня 2018 года ўладкоўвацца на працу ў "Яндэкс-таксі" ў Маскве. Паведамляецца, што ён быў працаўладкаваны. З 4 лютага гамяльчанін перастаў выходзіць на сувязь з роднымі. Яго пошукамі заняліся валанцёры "Сімурана". Абставіны гібелі маладога чалавека не паведамляюцца ў групе пошукавікаў з этычных меркаванняў.

У сацыяльнай сетцы "УКантакце" ў групе гэтага атрада абвясцілі аб зборы сродкаў на арганізацыю перавозкі цела загінулага. "У родных, якія перажываюць гэтае гора, уласных зберажэнняў і сродкаў не хапае на тое, каб арганізаваць перавозку цела загінулага для пахавання на радзіме. Маці, якая ўжо пахавала двух сыноў, не можа самастойна сабраць патрэбную суму для транспарціроўкі. Дадзеная паслуга каштуе немалых грошай, якіх у блізкіх проста няма. Таму мы просім дапамогі ў вас. Агульнымі намаганнямі мы зможам дапамагчы сям'і заўчасна памерлага хлопца", — адзначылі адміністратары групы.

Жадаючым дапамагчы можна папоўніць рахунак на імя маці Сяргея Віннікава BY05 AKBB 3134 0000 0434 7312 0016 BYN БІК AKBBBY21302 УНП 400230505 АСБ "Беларусбанк".
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН