Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/26/944781_944782/
Дата раздрукоўкі: 23.03.2019 12:06
26.02.2018 20:21 Палітыка

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанка адправіцца з афіцыйным візітам у Швейцарыю

Мінск, 26 лютага. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка 27 лютага — 1 сакавіка будзе знаходзіцца на чале парламенцкай дэлегацыі з афіцыйным візітам у Швейцарыі.
 
У рамках візіту, паведамляе прэс-служба Платы прадстаўнікоў, запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч.
 
Бакі абмяркуюць пытанні развіцця беларуска-швейцарскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце і ў рамках міжнародных арганізацый.
 
Акрамя парламенцкага складальніка парадак дня сустрэч будзе "сфакусаваны на аспектах, звязаных з паглыбленнем гандлёва-эканамічных, крэдытна-інвестыцыйных і гуманітарных сувязяў, рэалізацыяй праектаў у галіне сельскагаспадарчай кааперацыі".
 
Афіцыйны візіт стане першым у гісторыі беларуска-швейцарскіх міжпарламенцкіх адносін.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН