Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/27/944801_550147/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 02:14
27.02.2018 10:02 Грамадства

Супрацоўнікі МНС дапамаглі сям'і з Германіі, якая апынулася на трасе ў замёрзлым аўтамабілі

Мінск, 27 лютага. Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі дапамаглі сям'і з Германіі, якая апынулася на трасе ў замёрзлым аўтамабілі.

Як паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС, прыблізна апоўначы 26 лютага да ратавальнікаў Глыбоцкага падраздзялення МНС па дапамогу звярнуўся мужчына, у аўтамабілі якога ў выніку нізкай тэмпературы на трасе Р45 непадалёку ад вёскі Празарокі Глыбоцкага раёна замерзла дызельнае паліва.

Разам з ім былі жонка і трохгадовае дзіця. Тэмпература паветра складала мінус 23 градусы. Ратавальнікі выехалі да месца здарэння, адбуксавалі аўтамабіль у падраздзяленне МНС, аказалі дапамогу ў рамонце машыны, абагрэве і размяшчэнні людзей. Выявілася, што сям'я жыве ў Германіі і гасцявала ў Беларусі ў сяброў.

У сувязі з нізкімі тэмпературамі МНС рэкамендуе аўтамабілістам па магчымасці ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце, асабліва на далёкія адлегласці. У першую чаргу гэта тычыцца аўтамабіляў з дызельным рухавіком, якія нярэдка замярзаюць проста падчас руху, спыняюцца на праезнай часткі, перашкаджаючы іншаму транспарту.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239