Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/27/944820_558996/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2018 22:30
27.02.2018 12:17 Грамадства

Лукашэнка чакае ад міліцыі барацьбы з пастаўшчыкамі наркотыкаў, а не пагоні за "драбніцамі"

Мінск, 27 лютага. Аляксандр Лукашэнка чакае ад міліцыі барацьбы з пастаўшчыкамі наркотыкаў, а не пагоні за "драбніцамі". Пра гэта ён заявіў 27 лютага на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі.

Лукашэнка адзначыў, што дзяржава рэалізуе цэлы комплекс мер па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў і супрацьдзеянні наркаманіі, МУС інфармуе пра паспяховую працу ў гэтым кірунку. Аднак ці не працуюць адпаведныя падраздзяленні ўнутраных спраў выключна на статыстыку, пацікавіўся ён.

"Мы змагаемся супраць наркаманаў, а дзе тыя, якія сёння партыямі пастаўляюць гэтую наркату ў Беларусь? Вось хто галоўны злачынец, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Калі ёсць клопат толькі пра паказчыкі, ніякай гаворкі аб эфектыўнай ліквідацыі каналаў паступлення наркотыкаў у краіну ісці не можа. Вядома, нашмат лягчэй атрымаць хуткі вынік за кошт "драбніцаў", а сітуацыя на самай справе будзе толькі пагаршацца".

"Ці не хаваецца за дасягнутымі поспехамі барацьба з дробнымі збытчыкамі наркотыкаў або тымі, хто сеў на гэтую іголку?" — дадаў кіраўнік дзяржавы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН