Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/27/944968_944969/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 05:38
27.02.2018 20:20 Грамадства

Сталічныя мытнікі канфіскавалі ў пасажыркі авіярэйса Кіеў — Мінск чамадан больш чым з 11 кілаграмамі срэбра

Мінск, 27 лютага. 11,5 кілаграма ювелірных вырабаў затрымалі супрацоўнікі мытні "Мінск-2" пры спробе іх увозу на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза без дэкларавання і выплаты мытных плацяжоў.

Як паведамляе прэс-служба мытні "Мінск-2", ураджэнка Карэліі прыбыла ў нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсам з Кіева і прайшла па "зялёным" калідоры, прызначаным для перамяшчэння тавараў, якія не падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню.

Аднак "выгляд і вага яе багажу выклікалі падазрэнне ў мытнікаў, у сувязі з чым грамадзянку запрасілі на "чырвоны" калідор", паведамляе прэс-служба. Па выніках агляду рэчаў з дапамогай скануючай тэхнікі было прынята рашэнне аб правядзенні мытнага надгляду.

Сярод асабістых рэчаў жанчыны знойдзена партыя ўпрыгажэнняў і аксесуараў са срэбра — расфасаваныя ў мяшэчкі zip-lock больш за тысячу адзінак брошак, ланцужкоў, запінак, заціскаў, гузікаў, спражак, зашпілек і іншых прадметаў.

Уладальніца багажу патлумачыла, што набыла партыю ювелірных вырабаў у Турцыі з мэтай іх наступнай камерцыйнай рэалізацыі.

Па факце незаконнага перамяшчэння партыі ўпрыгажэнняў і аксесуараў мытняй "Мінск-2" пачаты працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 14.5 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239