Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/27/eu_944962_944963/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2018 00:29
27.02.2018 19:46 Палітыка, Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз

У Мінску прайшлі беларуска-чэшскія кансультацыі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

Мінск, 27 лютага. У Мінску 27 лютага прайшлі кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Чэшскай Рэспублікі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, чэшскую — малодшы намеснік міністра замежных спраў, дырэктар дэпартамента эканамічнай палітыкі МЗС Марак Свобада.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферы, у тым ліку пашырэнне ўзаемадзеяння паміж вытворцамі тавараў і паслуг дзвюх краін, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Таксама ўдзельнікі перамоў намецілі "канкрэтныя захады па развіцці ўзаемнага гандлю таварамі і паслугамі".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН