Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/28/944979_944980/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 07:20
28.02.2018 08:54 Грамадства, Культура

Лукашэнка: Духоўна-маральнае развіццё грамадства з'яўляецца найважнейшай задачай беларускай дзяржавы

Мінск, 28 лютага. Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая адкрыецца 28 лютага ў сталіцы.

"Гэты форум па праве лічыцца адным з найбольш яркіх падзей у жыцці Беларусі. За чвэрць стагоддзя ён набыў шырокую вядомасць і за межамі нашай краіны", — гаворыцца ў прывітанні.

Лукашэнка звярнуў увагу, што "духоўна-маральнае развіццё грамадства з'яўляецца найважнейшай задачай беларускай дзяржавы, і немалую ролю ў гэтым, безумоўна, адыгрывае кніга". "Цяжка пераацаніць яе значэнне ў захаванні культурнай спадчыны пакаленняў, фармаванні асобы і выхаванні патрыятызму, адукацыі і руху да прагрэсу", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Выключна важна, — падкрэсліў Лукашэнка, — каб сумленнае і праніклівае слова пісьменніка заклікала да міру, узаемаразумення і гуманізму".

XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш будзе працаваць па 4 сакавіка ў выставачным комплексе "Белэкспа" на праспекце Пераможцаў, 14. Яе арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ААТ "Белкніга", ВК ТАА "Макбел". Акрамя беларускіх выдавецтваў свае стэнды на кірмашы арганізуюць Вялікабрытанія, Германія, Італія, Кітай, Расія, ЗША, Украіна і шэраг іншых краін. Ганаровы госць выставы — Сербія, а цэнтральны экспанент — Казахстан.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239