Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/02/28/944982_589647/
Дата раздрукоўкі: 09.08.2020 17:03
28.02.2018 09:05 Грамадства, Эканоміка

Усе аддзяленні "Белпошты" з-за тэхнічных прычын сёння не прымаюць плацяжы

Мінск, 28 лютага. Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі РУП "Белпошта" 28 лютага не прымаюць плацяжы, паведамляе сайт рэспубліканскага прадпрыемства.

У сувязі з правядзеннем тэхнічных і прафілактычных работ магчымасць прыёму плацяжоў за паслугі і плацяжоў у бюджэт адсутнічае ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі, у тым ліку ў плацежна-даведкавых тэрміналах РУП "Белпошта".

Як запэўнілі на прадпрыемстве, 1 сакавіка прыём плацяжоў ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі "Белпошты" будзе адноўлены ў поўным аб'ёме.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239